Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

Новости

13 февраля 2024 г.

“Вялікі пост: час пакаяння”.

Духоўна-асветніцкая гутарка.

       

        Напярэдадні вялікага свята Вялікадня наведвальнікі клуба “Бяседа”, які працуе ў аддзяленні дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раёна”, сустрэліся са святаром касцёла Святога Міхаіла Арханёла г.Ашмяны Паўлам.

        Пад час сустрэчы адбылася духоўна-асветніцкая гутарка “Вялікі пост: час пакаяння”.  Ксёндз Павел звярнуў увагу прысутных на важнасць свята, вёў  размову пра  духоўную падрыхтоўку да яго, адказваў на пытанні. Ён адзначыў, што Вялікдзень, Пасха, Паска — галоўная падзея царкоўнага календара, найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята. Тыдзень Святога Вялікадня называецца Велікодным, вялікім і радасным. Першы дзень Пасхі ў беларусаў называецца Вялікдзень. У гэты дзень адзначаецца светлае Хрыстова Уваскрасенне - перамога над смерцю і ачышчэнне ад усіх грахоў. Вялікдзень - пераходнае свята, гэта значыць, што кожны год яно святкуецца ў розныя даты. Дакладная дата Вялікадня вылічаецца з дапамогай месяцовага календара. Таксама ксёндз Павел паведаміў пра тое, што пры падрыхтоўцы да свята на першым месцы павінна быць малітва, а напярэдадні ўрачыстаці неабходна прывеці ў парадак свае думкі і супакоіць душу.

        Закончылася спатканне сумесным чаяваннем і спробай выпечкі, якую падрыхтавалі нашы наведвальнікі.

 Тэрэса Кошань

спецыяліст па сацыяльнай рабоце

ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раёна”

       

 

 

 

 

 

 

 

 



Вернуться в раздел Новости

Директор центра

Тихонович

Наталья

Эдуардовна

Телефон

801593-7-66-33

Заместитель директора

Венгерова

Елена

Ивановна

Телефон

801593-7-66-32

80 гадоў вызвалення

Противодействие

ПРОФИЛАКТИКА

РЦПП

ЯСНЫЙ ЯЗЫК

      

president.gov.by

Интернет портал

Президента

Республики Беларусь

2024

качество-услуг.бел

Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями РБ

ГОС. ГАРАНТИИ

Комитет

Комитет по труду,

занятости и

социальной защите

Гродненского облисполкома

Pravo.by

Национальный

правовой

интернет-портал

Республики Беларусь

Ошмянский РИК

Ошмянский

 районный

 исполнительный

 комитет

Газета

Ошмянский вестник

ПОИСК

The LineAct Platform