Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

Новости

19 августа 2024 г.

Гэты цуд завецца песня.

Паседжанне паэтычна-музычнай гасцёўні “Натхненне”.

 

Народная песня — наша духоўная гісторыя, наша святыня, наш корань. З вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца, праз многія сотні гадоў прыйшоў ў сённяшні дзень гэты цуд.... Любіце добрую песню, добрую музыку, яна сапраўдны сябар. Яна робіць чалавека дабрадушней, чысцей, справядлівей...

Міхаіл Дрынеўскі

         

Народная песня – як малітва. Яна ўзвышае чалавека і з’яўляецца аб’яднаннем паэзіі і музыкі. Слухаць такія творы заўсёды прыемна.

          Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна мелі магчымасць у чарговы раз сустрэцца з выканаўцамі народнай песні, якія гучалі  ў выкананні народнага сямейнага ансамбля “Граўжанцы” аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Граўжышкі. Гэта вельмі творчыя людзі, якія заўсёды, дзе б яны ні выступалі, дараць прыгожую музыку і прыгожую родную беларускую песню сваім слухачам.

Менавіта гэты калектыў па-сапраўднаму любіць добрую песню, добрую музыку, і яна для іх надзейны сябар, бо песня аб’ядноўвае ўдзельнікаў калектыву ў адзінае цэлае і робіць іх дабрадушней, чысцей і справядлівей.

          Вядучая мерапрыемства пазнаёміла прысутных з гісторыяй стварэння калектыву, іх творчасцю і дасягненнямі.

          Сваё выступленне нашы госці пачалі з выканання песні “Святочная”, а далей, як кажуць, што з рога ўсяго многа, так і ў выкананні артыстаў пасыпаліся прыгожыя, душэўныя, меладычныя песні: “Ехаў Ясь на кані”, “Колькі ў небе зор”, “Да цешчы на бліны”, “А над рэчкай туман” і інш.

           Парадаваў слухачоў Эдуард Булкевіч, у выкананні якога прагучала байка “Не дабраўся”.

          Прыемным момантам сустрэчы стала сумеснае выкананне танца “Кракавяк”. Удзельнікі мерапрыемства з вялікім задавальненнем танцавалі разам з артыстамі.

          Свявалі “Граўжанцы”, лілася песня і кранала патаемныя струны душы, несла ўдалячынь, у маладосць, пад тую бярозку, дзе гучалі першыя прызнанні ў каханні, на той мосцік і рэчку, які вабіў да сябе хлапцоў і дзяўчат на першае спатканне, пра туман, які сваім шэрым пакрывалам акутваў ад чужога вока першы пацалунак закаханых… Спявалі “Граўжанцы”...  І людзі, слухаючы гэтыя песні, сядзелі, як заварожаныя.  Цудоўныя галасы  выканаўцаў глыбока западалі ў душу! У зале стаяла такая цішыня, што, здавалася, усе ў царкве апынуліся. Удзячныя слухачы доўга-доўга не адпускалі артыстаў са сцэны.

          Рыгор Шырма пісаў: «Кожны народ мае свой асаблівы духоўны характар, які знаходзіць найбольшае адбіццё ў яго песнях... У песнях чуваць, аб чым народ сумуе і да чаго рвецца яго думка... Песня народа - гэта сапраўдная чалавечая душа». У гэтым мы пераканаліся, пазнаёміўшыся з такім цудоўным калектывам.

Тэрэса Кошань

спецыяліст па сацыяльнай рабоце

ТЦСАН Ашмянскага раёна

 

 

 



Вернуться в раздел Новости

Директор центра

Тихонович

Наталья

Эдуардовна

Телефон

801593-7-66-33

Заместитель директора

Венгерова

Елена

Ивановна

Телефон

801593-7-66-32

80 гадоў вызвалення

БизнесМАМА

Противодействие

ПРОФИЛАКТИКА

РЦПП

ЯСНЫЙ ЯЗЫК

      

president.gov.by

Интернет портал

Президента

Республики Беларусь

качество-услуг.бел

Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями РБ

ГОС. ГАРАНТИИ

Комитет

Комитет по труду,

занятости и

социальной защите

Гродненского облисполкома

Pravo.by

Национальный

правовой

интернет-портал

Республики Беларусь

Ошмянский РИК

Ошмянский

 районный

 исполнительный

 комитет

Газета

Ошмянский вестник

ПОИСК

The LineAct Platform